Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:16 ]  Беларусь вярнула ва Ўкраіну вагон з радыёактыўным грузам


МЕНСК. Беларусь вярнула ва Ўкраіну вагон з радыёактыўным грузам. Як паведамляе беларускае Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, у нядзелю на мытным пункце ў Калінкавічах , у часе агляду таварнага цягніка быў знойдзены вагон з радыёактыўным выпрамененьнем. У часе замеру фону прыбор паказаў 87 тысячаў мікрарэнтгэн на гадзіну, што перавышае норму ў 4350 разоў. У вагоне былі крыніцы іоннага выпраменьваньня на грунце “кобальту-60”. У той самы дзень небячсьпечны груз быў адпраўлены ва Ўкраіну. Вядзецца разьбіральніцтва.
XS
SM
MD
LG