ТАЛІН. Улады эстонскага места Пярну маюць намер аднавіць помнік суайчыньнікам, якія служылі ў гітлераўскім войску. Помнік быў зьнесены летась, у выніку скандалу. На думку мэра Тарту Вяйна Халікмягі, эстонцы, якія хацелі змагацца супраць савецкіх акупантаў на пачатку 40-ых гадоў мінулага стагодзьдзя маглі пайсьці толькі ў нямецкае войска, у той час як эстонцы ў Чырвоным Войску служылі акупантам. Летась у Пярну быў пастаўлены помнік вайскоўцу ў форме СС, аднак, ён прастаяў усяго дзевяць дзён, паколькі пачаўся міжнародны скандал. Халікмягі лічыць, што новая статуя павінна служыць памяці эстонцаў, загіблых ня толькі на вайне, але і ў лясох Сыбіру й Фінляндыі.