КІЕЎ. Маладзёвая партыя Ўкраіны патрабуе неадкладных захадаў адносна вываду з тэрыторыі Ўкраіны ўзброеных фармаваньняў Малдовы, якія ў мінулым тыдні акупавалі Днястроўскую ГЭС. Адпаведную заяву Маладзёвая партыя накіравала Прэзыдэнту Ўкраіны, Міністэрству замежных справаў і Службе бясьпекі Ўкраіны. Лідар партыі Юры Паўлэнко заклікае паставіць кіраўніцтву Малдовы ўльтыматум: цягам 24 гадзінаў вывесьці сваіх узброеных памежнікаў з прадпрыемства, што знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі. Паўлэнка лічыць, што ў выніку адмовы трэба ужыць, як ён сказаў, “фізычнае зьнішчэньне ўзброеных асобаў, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны”.