БРАТЫСЛАВА. З 30 ліпеня па 2 жніўня ў Братыславе пройдзе сустрэча экспэртаў памежных ведамстваў Украіны й Славаччыны. Удзельнікі сустрэчы зьбіраюцца абмеркаваць праект міжурадавага ведамаснага пагадненьня пра супрацоўніцтва ў часе кантролю асобаў і транспартных сродкаў у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Ўкраіны.