Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:54 ]  У Босьніі пачнуцца раскопкі масавага пахаваньня

САРАЕВА. Сёньня ў Босьніі пачнуцца раскопкі на месцы масавага пахаваньня з часоў вайны на Бальканах 1992-1995 гадоў. Гэтая магіла каля гораду Срэбраніца магчыма найбуйнейшая сярод знойдзеных у Босьніі. Лічыцца, што ў ёй целы некалькіх соцень чалавек. Прыкладна 7 тысячаў мусульманскіх мужчынаў і хлопчыкаў забілі ў ліпені 1995 году, калі Срэбраніцу захапілі сэрбскія сілы. Агулам у Босьніі пасьля вайны знайшлі каля 280 масавых пахаваньняў, у якіх было прыкладна 16 з паловай тысячаў целаў.
XS
SM
MD
LG