Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:50 ]  Скончыўся крызыс з закладнікамі на Філіпінах

МАНІЛА. Прэзыдэнтка Філіпінаў Глёрыя Ароя сёньня мае выступіць са зваротам да нацыі. Напярэдадні 300 філіпінскіх вайскоўцаў мірна скончылі захоп гандлёвага цэнтру ў сталіцы Філіпінаў -- Маніле. Салдаты, якія захапілі чэнтар, зьвінавацілі Арою ў спробе скарыстаць войска для арганізацыі тэрарыстычных актаў у Маніле. Паводле іх, прэзыдэнтка такім чынам жадала абвесьціць ваеннае становішча і застацца пры ўладзе па сканчэньні прэзыдэнцкага тэрміну ў наступным годзе. Пасьля шматгадзінных перамоваў салдаты здаліся. Ароя заявіла, што іх будуць судіць паводле законаў ваеннага часу. Ароя стала кіраўніцай дзяржавы ў студзені 2001 году пасьля таго, як яе папярэднік Джозэф Эстрада, якога вінавацілі ў карупцыі, быў вымушаны падаць у адстаўку пасьля масавых пратэстаў.
XS
SM
MD
LG