Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:42 ]  Становішча ў Лібэрыі пагоршылася надалей

МАНРОВІЯ. Становішча амаль мільёна жыхароў лібэрыйскай сталіцы, Манровіі, пагоршылася надалей, бо працягваюцца баі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі. Запасы харчоў і вады ў горадзе сыходзяць. Учора кіраўнікі паўстанцаў адкінулі заклік Злучаных Штатаў да перамір’я. Намесьнік міністра абароны ЗША Пол Уолфавіц учора зноўку заявіў, што амэрыканскія войскі могуць увайсьці ў Лібэрыю толькі калі там будзе абвешчанае перамір’е і прэзыдэнт Чарльз Тэйлар пакіне краіну. (Уолфавіц: ) “Амэрыканскія салдаты накіруюцца ў Лібэрыю калі будзе перамір’е, калі Чарльз Тэйлар пакіне краіну. Тут важна тое, што амэрыкаснкія войскі накіруюцца туды, каб падтрымаць войскі заходнеафрыканскіх краінаў пад эгідай ААН. Нам трэба быць упэўненымі, што Арганізацыя аб’яднаных нацыяў выканае свае абавязкі, што заходнеафрыканскія краіны выканаюць свае абавязкі, і што калі мы будзем дапамагаць, мы будзем дапамагаць у сытуацыі на шляху да вырашэньня праблемы”. Але Тэйлар, супраць якога вылучыў абвінавачваньні суд ААН у ваенных злачынствах, заявіў, што сыдзе ў адстаўку толькі калі ў Лібэрыю ўвойдуць замежныя стабілізацыйныя сілы. Чакаецца, што сёньня прадстаўнікі заходнеафрыканскіх краінаў працягнуць перамовы аб дасылцы стабілізацыйных сілаў у Лібэрыю.
XS
SM
MD
LG