КАРБАЛА: Адзін іракец загінуў, а тры іншыя параненыя ў выніку сутычкі паміж анты-амэрыканскімі дэманстрантамі і вайскоўцамі ЗША, ды ірацкай паліцыяй каля мячэці ў горадзе Карбала. Паводле агенцтва Ройтэрс, два марскія пехацінцы ЗША адказалі агнём на абстрэл з блізкага будынку. Іракцы пратэставалі супраць таго, што ўчора амэрыканскія вайскоўцы застрэлілі аднаго іракца. Сёньня, у выніку выбуху гранаты, яшчэ адзін амэрыканскі вайсковец загінуў, а другі быў паранены. За гэтыя выхадныя агулам у Іраку загінулі 5 амэрыканскіх вайскоўцаў.