Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:40 ]  Ізраіль зьбіраецца вызваліць са сваіх турмаў яшчэ каля 100 палестынцаў


ЕРУЗАЛІМ: Ізраільскі ўрад ўхваліў прапанову прэм’ера Шарона, вызваліць з турмаў яшчэ каля ста іслямскіх баевікоў. Такое рашэньне было прыятае некалькі дзён пасьля перамоваў Шарона ў Вашынгтоне, незважаючы на супраціў з боку правых партыяў. Раней, у рамках мірнага пляну званага “ дарожнай мапай”, які прадуглзеджвае спыненьне гвалту і стварэньне ў 2005 годзе палестынскай дзяржавы, Ізраіль згадзіўся вызваліць некалькісот палестынцаў. Сёньня, ізраільская армія пачала дэмантаж дарожных блякадаў на заходнім беразе Ярдану. У прыватнасьці былі адкрытыя дарогі ва ўнівэрсытэцкі горад Бір Зэйт, а таксама ў 30 вёсак у раёне. Армія ліквідуе таксама кантрольна-прапускны пункт на захад ад Рамала.
XS
SM
MD
LG