МАНРОВІЯ. Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар заявіў, што больш 1000 чалавек загінулі у часе апошніх нападаў паўстанцаў у сталіцы Лібэрыі. Лічба пакуль не пацьверджаная незалежнымі крыніцамі. Чарльз Тэйлар заявіў пра сваё жаданьне спыніць крывавыя баі, але ня назваў ніякага тэрміну.