МАНРОВІЯ. У сталіцы Лібэрыі больш тыдню працягваюцца баі з гранатамі і мінамётамі. Сёньня бомбы патрапілі ў царкву, дзе хаваліся 2000 ўцекачоў, -- паведамляецца, што сямёра чалавек забітыя. Як найменей 30 чалавек з цяжкімі ранамі перавезеныя у шпіталь. Сьведкі паведамілі інфармацыйнаму агенцтву Reuters, што абстрэл вядзецца з пазыцыяў паўстанцаў. Самі паўстанцы ня раз адмаўлялі, што цэляць па грамадзянскіх аб’ектах і абвіначвалі прэзыдэнта Чарльза Тэйлара, што ён спрабуе паказаць паўстанцаў з найгоршага боку.