ТАРОНТА. Міністар замежных справаў Канады Біл Грэхэм адхіліў спробы іранскіх ўладаў злучыць сьмерць канадзка-іранскай журналісткі ў іранскай вязьніцы і маладога іракца, застрэленага блізу Ванкувэра у Канадзе.
Фотажурналістка Захра Каземі, грамадзянка канады іранскага паходжаньня, памёрла 12 ліпеня ў выніку зьбіцьця пасьля арышту за тое, што фатагравала звонку вязьніцу Эвін ў Тэгеране.
Іран адмовіўся выдаць цела журналісткі канадзкім ўладам.
Праз два дні на захадзе Канады стрэлам паліцэйскага быў забіты 18-гадовы эмігрант з Ірану, Кэйван Табеш. Паліцэйскі паведаміў, што хлопец, ўзброены мачэце, напаў на яго.