Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:51 ]  Хусэйн плянаваў партызанскую вайну


Багдад Садам Хусэйн пасьля падзеньня Багдаду плянаваў пачаць партызанскую вайну супраць сілаў кааліцыі. Пра гэта у інтэрвью CNN паведаміў былы ахоўнік Удая Хусэйна. Паводле гэтага ахоўніка сам былы прэзыдэнт і яго сыны знаходзіліся ў Багдадзе яшчэ пэўны час пасьля завяршэньня вайны. Учора ў горадзе Тыкрыт на поўначы Іраку ў выніку спэцапэрацыі войскаў кааліцыі былі затрыманыя 13 чалавек, пяцера зь іх уваходзілі ў асабістую ахову Садама Хусэйна. Амэрыканскія вайскоўцы спадзяюцца, што іх паказаньні дапамогуць у пошуках былога ірацкага лідэра.
XS
SM
MD
LG