ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты гатовыя – пасьля заканчэньня патрэбных працэдураў – выплаціць 30 мільёнаў даляраў чалавеку, які паведаміў, дзе хаваліся сыны Садама Хусэйна. У пятніцу вайскоўцы ЗША паказалі незалежным журналістам целы Ўдая й Кусая, забітых перад тым ў часе бою ў Масуле. Учора ж, у родным месьце Садама Хусэйна – Тыкрыце – былі затрыманыя некалькі целаахоўнікаў былога дыктатара. Інфармацыю пра тое, дзе яны знаходзяцца, таксама паведаміў мясцовы жыхар. Іншы інфарматар навёў вайскоўцаў на схову зброі. Сканфіскаваныя 45 тысячаў дынамітных шашак, 11 бомбаў і 38 мінамётаў.