Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:42 ]  Масхадаў не зьбіраецца балятавацца на прэзыдэнта

ГРОЗНЫ. Аслан Масхадаў не зьбіраецца балятавацца на пасаду прэзыдэнта Чачні. Паводле ягонага прадстаўніка – Салямбэка Маігава, Масхадаў лічыць, што выбары магчымыя толькі пасьля спыненьня баявых дзеяньняў і ўнармаваньня сытуацыі ў Чачні. Прадстаўнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Ястржэмбскі заявіў, што ў Масхадава ў кожным разе няма аніякіх шанцаў і калі ён зьявіцца ў Чачні адкрыта, яго неадкладна арыштуюць. Сёньня ж, заяву пра намер балятавацца ў прэзыдэнты Чачні падаў у выбаркам рэспублікі прадпрымальнік Малік Майдулаеў, які прыехаў з Масквы.
XS
SM
MD
LG