Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:38 ]  Японія адправіць у Ірак міратворцаў


ТОКІА. Парлямант Японіі прагаласаваў за адпраўку ў Ірак сваіх міратворцаў. Ініцыятарам законапраекту быў прэм’ер-міністар краіны Дзюньіціра Каідзумі. Апазыцыя скрытыкавала гэтую пастанову, бо, на іхную думку, удзел у падобных місіях супярэчыць канстытуцыі Японіі. Законапраект дазваляе японскім вайскоўцам даваць тэхнічную дапамогу войску ЗША, але не дазваляе ўдзелу ў баявых дзеяньнях. У Іраку знаходзяцца блізу 150 тысячаў вайскоўцаў Злучаных штатаў і 13 тысячаў зь іншых краінаў.
XS
SM
MD
LG