Вашынгтон ЗША заклікаюць іншыя краіны накіраваць вайсковыя кантынгэнты ў Ірак дзеля стабілізацыі сытуацыі. Кіраўнік аб’яднанага камітэту кіраўнікоў штабоў ЗША генерал Рычард Майерс паведаміў, што 19 дзяржаваў ужо далучыліся да кааліцыйных сілаў і яшчэ 15 выказалі гатоўнасьць зрабіць гэта. Паводле Майерса колькасьць неамэрыканскіх сілаў у Іраку можа дасягнуць 30 тысячаў чалавек. Генерал адзначыў, што гэтая колькасьць недастатковая, каб зрабіць магчымым скарачэньне амэрыканскай ваенай прысутнасьці. Зараз у Іраку знаходзяцца каля 150 тысячаў амэрыканскіх салдатаў.