Багдад Сёньня амэрыканскія вайскоўцы прадэманстравалі групе журналістаў целы сыноў Садама Хусэйна – Удая і Кусая, забітых ў аўторак. Паталагаанатамы паведамілі, што ў целе кожнага з братоў было ня меньш як па 20 куляў і таму спатрэбілася рэканструкцыя твараў, каб вярнуць ім сапраўднае аблічча. Учора фатаздымкі забітых братоў былі паказаныя па телеканалу CNN і арабскім телеканалам. Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмер заявіў, што ліквідацыя Удая і Кусая Хусэйнаў будзе спрыяць стабілізацыі сытуацыі ў Іраку.
Сёньня на поўначы Іраку у горадзе Тыкрыт, дзе нарадзіўся Садам Хусэйн, былі захоплены пяцера супрацоўнікаў асабістай аховы былога ірацкага кіраўніка. Генера Рэй Адзіерна , кіраўнік чацьветай пяхотнай дывізыі ЗША, заявіў, што пра месцазнаходжаньне былых ахоўнікоў Хусэйна паведаміў мясцовы жыхар. Генерал Адзіерна таксама сказаў, што амэрыканскія салдаты размаўлялі з жонкаю Садама Хусэйна.