Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:54 ]  САвудаўская Арабія адмаўляе сваё дачыненьне да 11.09.01


Эр Рыяд Амбасадар Савудаўскай Арабіі ў ЗША адхіліў абвінавачваньні ў тым, што яго краіна мела дачыненьне да тэрарыстычнай атакі на Амэрыку 11 верасьня 2001 году. Учора камітэты па выведцы палатаў Кангрэсу ЗША распаўсюдзілі 900-старонкавую справаздачу, у якой аналізуюцца памылкі амэрыканскіх спэцслужбаў, якія ня здолелі прадухіліць гэты напад. Аўтары дакумэнту прыйшлі да высновы, што атаку можна было прадухіліць, калі б паміж спэцслужбамі ЗША быў наладжаны лепшы абмен інфармацыяй. Урад ЗША з меркаваньня нацыянальнай бясьпекі засакрэціў 28 старонак справаздачы, дзе размова ідзе пра магчымую датычнасьць да нападу Савудаўскай Арабіі. Амбасадар Савудаўскай Арабіі назваў памылковымі высновы, якія зрабілі з гэтага некаторыя кангрэсмэны, што Эр-Рыяд меў дачыненьне да гэтых тэрактаў. “Нам няма чаго хаваць, але немагчыма адказаць на засакрэчаныя старонкі” – заявіў амбасадар.
XS
SM
MD
LG