Нью Ёрк Генаральны сакратар ААН Кофі Анан прызначыў новым кіраўніком адміністрацыі Косава былога прэмьер-міністра Фінляндыі Хары Голкэры. Ён заменіць на пасадзе адміністратара Косава нямецкага дыплямата Міхаэля Штайнэра.
Рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН вызначае Косава, як адмысловую аўтаномію Сэрбіі, аднак не вызначае канчатковы статус гэтага краю.