Вашынгтон Прэзыдэнт Буш сёньня аддаў загад накіраваць да берагоў Лібэрыі караблі амэрыканскага ВМФ. Перад салдатамі і маракамі пастаўленая задача падтрымаць міратворчы кантунгэнт з Нігэрыі, які неўзабаве прыбудзе ў Лібэрыю. Тым часам у сталіцы гэтай краіны Манровіі сёньня адбываліся жорсткія баі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі. Бакі ўжывалі гарматы і мінамёты.
Сёньня ў баях загінула 12 чалавек.