БЭЛГРАД Адміністрацыя ААН ў Косава сёньня заявіла, што палітычны статус Косава застаецца адкрытым, і ён будзе вызначаны Радай Бясьпекі ААН у адпаведнгы час. Улады Сэрбіі сёньня заявілі, што выключаюць любое абмеркаваньне незалежнасьці Косава і папярэдзілі наконт небясьпекі этнічнага Альбанскага сэпаратызму. Намесьнік прэм’ер-міністра адказны за палітыку ў Косава Небойса Ковіч заявіў аб недапушчальнасьці парушэньня тэратарыяльнай цэласьці Сэрбіі.