ТЭГЕРАН. Іран пагражае выйсьці з дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі, калі будзе напад хаця б на адзін з іранскіх ядзерных аб’ектаў. З такім папярэджаньнем выступіў сёньня сябра Вышэйшай рады Нацыянальнай Бясьпекі Ірана Алі Ларыджані. ЗША упэўненыя ў тым, што Іран таемна распрацоўвае зброю масавага зьнішчэньня. Пры гэтым, аднак, Вашынгтон неаднойчы паўтараў, што выключае магчымасьць ужываньня сілы супраць Ірану. Іранскія ўлады сьцьвярджаюць, што ядзерная праграма распрацоўваецца выключна ў мірных мэтах.