Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:35 ]  Прэзыдэнт Ірану: нельга даць ЗША зачэпку, каб напасьці на Іран

ТЭГЕРАН. Іранскі прэзыдэнт Махамэд Хатамі гаворыць, што Ірану трэба быць асьцярожным, і не даць ЗША зачэпку, каб напасьць на Іран. Іранскае тэлебачанье спасылаецца на заяву Хатамі аб тым, што Злучаныя Штаты хочуць скінуць ісьлямскі ўрад краіны. Махамэд Хатамі абвінаваціў ЗША і Вялікую Брытанію ў тым, што яны скарысталі фальшывую інфармацыю аб наяўнасьці ў Іраку зброі масавага зьнішчэньня, каб распачаць вайну ў Іраку. Паводле іранскага лідэра, ЗША хочуць скарыстаць гэткую ж зачэпку й у дачыненьні да Ірану.
XS
SM
MD
LG