Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:33 ]  Заклік да ўладаў Бірмы вызваліць лідэрку апазыцыі

БАЛІ. Міністры замежных справаў краінаў Паўдзённа-Усходняй Азіі й Эўразьвязу заклікалі ўлады Бірмы вызваліць лідэрку дэмакратычнай апазыцыі Аўн Сан Су Чжы. У заяве, прынятай міністрамі на нарадзе на інданэзійскай выспе Балі, таксама ёсьць заклік да кіруючага ў Бірме рэжыму – пачаць працэс нацыянальнага прымірэньня. Аўн Сан Су Чжы – ляўрэатка Нобелеўскай прэміі міру 1991 году -- была напрыканцы траўня чарговым разам зьмешчаная за краты. Прэм’ер-міністар Таіланду Таксін Шынаватра заявіў сёньня, што ён гатовы стаць пасярэднікам паміж ўладамі Бірмы і апазыцыіяй.
XS
SM
MD
LG