ПРЫШЦІНА. У Расею з Косава выехалі апошнія расейскія вайскоўцы. Такім чынам скончылася чатырохгадовае знаходжаньне расейскіх міратворцаў на Балканах. Сёньня з Прышціны выляцеў самалёт з расейскімі афіцэрамі. Расейскае міністэрства абароны тлумачыць прычыну вываду міратворцаў эканоміяй сродкаў. Утрыманьне міратворчага кантынгенту на Балканах штогад забірала каля 27 мільёнаў даляраў. Місія ААН ў Косава, якая кіруе ў гэтай вобласьці па заканчэньні апэрацыі НАТО, сёньня заявіла, што палітычны статус Косава застаецца адкрытым, і ён будзе вызначаны Радай Бясьпекі ААН у адпаведны час.