АНКАРА. Амбасадар Азэрбайджану ў Турэччыне сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі абверг чуткі пра тое, што прэзыдэнт Азэрбайджану 80-гадовы Гейдар Аліеў знаходзіцца пры сьмерці. Азэрбайджанскі лідэр з 8 ліпеня лякуецца ў турэцкім вайсковым шпіталі. Раней Аліеў быў на лячэньні ў Турэччыне ў траўні. У красавіку ён згубіў прытомнасьць у часе публічнага выступу. Азэрбайджанскі амбасадар у Турэччыне заявіў сёньня, што стан здароўя Аліева нармальны, ён ня мае небясьпечнай хваробы і ў блізкім часе вернецца на радзіму.