Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:10 ]  Шэф МЗС Ізраілю рыхтуе ў ВАшынгтоне візыт Арыеля Шарона

ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі міністар замежных справаў Сілван Шалом заявіў, што Егіпет у блізкім часе верне свайго амбасадара ў Ізраіль. Сілван Шалом зрабіў гэтую заяву для ізраільскага радыё ў часе наведваньня Вашынгтону. Егіпет адклікаў свайго амбасадара з Ізраілю ў 2000 годзе, бо тады улады краіны лічылі, што Ізраіль надзвычай выкарыстоўвае сілу на палестынскіх тэрыторыях. У Вашынгтоне кіраўнік МЗС Ізраіля сустракаўся з Дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам. Гэтая сустрэча адбылася напярэдадні візыту ў Вашынгтон прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона.
XS
SM
MD
LG