Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:56 ]  У Іраку загінулі тры амэрыканскія салдаты

БАГДАД. На поўдні Іраку у правінцыі Масул сёньня загінулі тры амэрыканскія жаўнэры з 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Вайскоўцы менавіта гэтай дывізыі бралі ўдзел у баі, у выніку якога былі забітыя сыны Садама Хусэйна. Прадстаўнік вайскоўцаў паведаміў, што удзельнікі нападу былі ўзброеныя гранатамётамі. Амэрыканскія вайскоўцы мяркуюць, што сёньняшні напад на аўтакалёну ёсьць актам помсты. Як заявіў міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд, Злучаныя Штаты ў блізкім часе прадставяць падрабязныя фотаматар’ялы, каб не было сумневаў у сьмерці сыноў Хусэйна. У Багдадзе сёньня былі застрэленыя два мясцовыя жыхары – яны не спынілі аўтамабіль ля прапускнога пункту. Аўтамабіль выбухнуў, магчыма, у ім была выбухоўка.
XS
SM
MD
LG