ТБІЛІСІ. У выніку аварыі энэргасетак Грузіі большая палова ўсходняй часткі краіны, уключна з Тбілісі засталася без электрычнасьці. У грузінскай сталіцы не працуе мэтро, тэлебачаньне і радыёстанцыі. Міністэрства паліва й энэргетыкі Грузіі паведамляе, што аварыя адбылася ў Гестафонскім раёне. Дакладная прычына аварыі пакуль ня высьветленая, таксама невядома, калі будзе адноўленая падача электраэнэргіі.