Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:23 ]  Мірны працэс у Прыднястроўі пад пагрозай


КІШЫНЭЎ. Прыднястроўе мае намер прыпыніць свой удзел у працы Аб’яднанай кантрольнай камісіі ў падтырманьні міра ў зоне бясьпекі прыднястроўскага канфлікту. Пра гэта заявіў кіраўнік дэлегацыі Тыраспаля Уладзімер Боднар падчас чарговага паседжаньня камісіі ў Бэндэрах. Ён абвінаваціў малдаўкі бок ў невыкананьні рашэньня Аб’яднанай кантрольнай камісіі ад 27 траўня аб вывадзе бронетэхнікі міратворчых падраздзяленьняў. У сваю чаргу прадстаўнік Малдовы ў камісіі Іон Ляху абвінаваціў ўлады Тыраспаля ў блякаваньні неаднаразовых спробаў АБСЭ праінспэктаваць ваеныя аб’екты Прыднястроўя.
XS
SM
MD
LG