Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:17 ]  Польшча гатовая накіраваць у Ірак сваіх паліцыянтаў і памежнікаў


ВАРШАВА. Польшча гатовая накіраваць у Ірак сваіх паліцыянтаў і памежнікаў у выпадку, калі саюзьнікі аплацяць міратворчую місію. Пра гэта заявіў міністар ўнутраных справаў Польшчы Кшыштаў Янік. У Польшчы зараз знаходзіцца дэлегацыя ЗША, і польскі бок абмяркоўвае пытаньні дадатковага фінансаваньня паліцэйскага падраздзяленьня, якое накіроўваецца ў Ірак. Паводле Кшыштава Яніка, міністэрства ўнутраных справаў ня можа цалкам аплочваць усе выдаткі. “Калі саюзьнікі хочуць карыстацца нашымі паслугамі, то пры ўмове, што мы выплочваем сваім паліцыянтам і памежнікам заробкі, а ўсе іншыя выдаткі нясуць яны”, заявіў кіраўнік МУС Польшчы. Польскі сэктар у Іраку размешчаны паміж Багдадам і Басрай.
XS
SM
MD
LG