Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:45 ]  Целы сыноў Хусэйна ідэнтыфікаваныя


Амэрыканскі генерал Рікарда Санчас сёньня заявіў, што няма сумневаў у тым, што былі забітыя менавіта Удай і Кусай Хусэйны: “Мы мяркуем, што ідэнтыфікацыя дала станоўчы вынік, і гэта насамрэч Удай і Кусай. Ідэнтыфікацыя адбывалася рознымі спосабамі. Былыя высокапастаўленыя ірацкія ўрадоцы візуальна апазналі іх, і яшчэ чатыры незалежныя асобы таксама падцьвердзілі, што гэта абодва сыны Хусэйна,”-- сказаў Рыкарда Санчас. Сёньня ў Іраку загінулі два амэрыканскія вайскоўцы. Адзін – у выніку нападу на ваенную калёну на поўдні ад Багдаду, другі – у горадзе Рамадзі. Восем вайскоўцаў былі параненыя. Сёньня ж адная з арабскіх радыёстанцыяў перадала ў эфір аўдыёзапіс, мяркуецца, што Садама Хусэйна, запісаны 20 ліпеня. “Пакуль вораг заяўляе, што фармальна змаганьне ў Іраку не скончанае, то гэта адзіная праўда, якую яны гавораць. Так, сапраўды, змаганьне не скончанае. Барацьба ня будзе завершаная ані на сацыяльным, ані на ваенным узроўні,”-- гэта быў аўдыёзапіс звароту, як мяркуецца, Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG