Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:21 ]  Ізраільскія ўлады адмаўляюцца вызваляць ваяўнікоў радыкальных груповак


ЕРУСАЛІМ. Кіраўніцтва Ізраілю вырашала ў блізкім часе не вызваляць з вязьніцаў ваяўнікоў груповак “Хамас” і “Ісьлямскі джыхад”. Як паведаміла сёньня ізраільскае радыё, у паседжаньні з гэтай нагоды ўзялі ўдзел некалькі вядучых міністраў. Канчатковае рашэньне будзе прынятае на агульным паседжаньні кабінэту. Такім чынам, актывістаў абодвух груповак ня будзе сярод 450 палестынцаў, якіх Ізраіль плянуе вызваіць ў блізкім часе – у рамках рэалізацыі міжнароднага мірнага пляну. Прэм’ер-міністар Палестынскае Аўтаноміі Махмуд Абас можа згубіць сваю пасаду, калі ня здолее дамагчыся саступак у пытаньні вызваленьня актывістаў радыкальных груповак. Палестынскі міністар інфармацыі Набіль Амр заявіў, што гэтага чакае аб Абаса як парлямэнт краіны, так і палестынскі народ. Чакаецца, што падчас візыту ў ЗША, які пачынаецца сёньня, Махмуд Абас будзе заклікаць Вашынгтон аказаць ціск на Ізраіль з тым, каб прымусіць яго выконваць абавязацельствы ў рэалізацыі “дарожнай мапы” .
XS
SM
MD
LG