Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:18 ]  Канада адклікае свайго амбасадара з Ірану


АТАВА. Канада адклікае свайго амбасадара з Ірану пасьля таго, як іранскія ўлады праігнаравалі патрабаваньне Атавы перадаць цела канадзскай журналісткі, якая памерла ў тэгеранскай вязьніцы. Міністар замежных справаў Канады Біл Грэм сказаў ў інтэрвію тэлеканалу Сі Бі Эс, што ўрад ягонай краіны разглядае пытаньне аб увядзеньні санкцыяў супраць Ірану. Сёньня ў іранскай правінцыі Фарс адбылося пахаваньне канадзскай журналісткі іранскага паходжаньня Захры Каземі. Справа аб яе сьмерці была перададзеная ў пракуратуру. Паводле папярэдніх дадзеных камісіі, прызначанай прэзыдэнтам Ірану Махамэдам Хатамі, 54-гадовая журналістка загінула ў выніку зьбіцьця ў тэгеранскай вязьніцы.
XS
SM
MD
LG