Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:11 ]  ААН заклікае вызначыць тэрмін заканчэньня акупацыі Іраку


Сытуацыя ў Іраку сёньня абмяркоўваецца на паседжаньні Рады Бясьпекі ААН. ААН заклікае кааліцыйныя войскі у Іраку вызначыць тэрмін для паступовага заканчэньня вайсковае акупацыі. Прадстаўнік Гэнэральнага Сакратара ААН у Іраку Сержыо Віера дэ Мэлло сказаў сёньня Радзе Бясьпецы ААН, што іракцам трэба даць магчымасьць самім вызначаць палітычныя рэформы. Сержыо Віера дэ Мэлло сказаў: “ Мы цяпер маем афіцыйнае прадстаўніцтва вышэйшых і заслужаных ірацкіх калегаў з даверам і аўтарытэтам, зь якімі можам вызначыць шлях наперад.” Генеральны Сакратар ААН Кофі Анан настойвае на найхутчэйшым аднаўленьні суверэнітэту Іраку. Кофі Анан сказаў, што стварэньне Кураўнічай Рады Іраку ёсьць важным крокам у гэтым накірунку, аднак падкрэсьліў, што зараз самі іракцы павінны пачаць рыхтавацца да выбараў і стварэньня ўраду, які прызнае ўсясьветная супольнасьць.
XS
SM
MD
LG