БАГДАД . Амэрыканскі гэнэрал Рыкарда Санчэц паведаміў, што два сыны Садама Хусэйна Кусай і Удай былі забітыя пад час перастрэлкі сёньня у Іраку. Гэнэрал Рыкарда Санчэц паведаміў рэпарцёрам у Багдадзе, што амэрыканскія вайскоўцы ведаюць «дакладна», што два сыны Садама Хусэйна былі забітыя пад час перастрэлкі у віллы у Масуле, на поўначы Іраку.