Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:54 ]  Латыскі нафтатэрмінал хоча набыць расейская кампанія


РЫГА. Галоўным прэтэндэнтам на пакупку латыскага нафтатэрміналу “Вентспілс нафта” з’яўляецца расейская кампанія “Транснафта”. Пра гэта заявіў старшыня праўленьня “Лукойл Балтыя” Хаім Коган. “Менавіта “Транснафта” складае графік доступу да магістральных нафтаправодаў. Зараз у вентспілскі порт нафта не пастаўляецца праз трубаправод. Менавіта з гэтай прычыны й ідуць размовы пра тое, што тэрмінал “Вентспілс нафта” трэба прадаць расейскай нафтавай кампаніі, якая была б зацікаўленая ў аднаўленьні працы трубаправода і павялічэньні магутнасьці порта.
XS
SM
MD
LG