Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:02 ]  у Іраку забітыя чатыры паплечнікі Садама Хусэйна

БАГДАД. У Іраку на поўдні ад Багдаду была абстраляная машына Міжнароднага Чырвонага Крыжу. Супрацоўнік арганізацыі забіты, паранены ірацкі кіроўца. Сёньня ж у горадзе Масул на поўначы Іраку амэрыканскія падраздзяленьні штурмавалі дом, у якім, паводле вайскоўцаў, знаходзіліся асобы, якіх шукаюць кааліцыйныя войскі. У выніку перастрэлкі были забітыя чатыры паплечнікі Садама Хусэйна. Хто яны, амэрыканскае камандваньне не паведамляе, як і адмаўляецца камэнтаваць паведамленьні аб тым, што ў доме былі сыны Хусэйна.
XS
SM
MD
LG