Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:48 ]  Адзін амэрыканскі вайсковец загінуў у Іраку

БАГДАД. Адзін амэрыканскі вайсковец загінуў і адзін быў паранены ў выніку ўзброенага нападу. Як паведамляе амэрыканскае камандваньне, ваенную аўтакалёну абстралялі з гранатамётаў паміж гарадамі Балад і Рамадзі, у гэтым раёне жывуць мусульмане-суніты, і тут вельмі актыўныя ўзброеныя прыхільнікі Садама Хусэйна. Ад 1 траўня, калі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў пра заканчэньне асноўнай ваеннай апэрацыі ў Іраку, загінулі 39 амэрыканскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG