Сытуацыя ў Іраку сёньня абмяркоўваецца на паседжаньні Рады Бясьпекі ААН. Генеральны Сакратар ААН Кофі Анан настойвае на найхутчэйшым аднаўленьні суверэнітэту Іраку. Кофі Анан сказаў, што стварэньне Кураўнічай Рады Іраку ёсьць важным крокам у гэтым накірунку, аднак падкрэсьліў, што зараз самі іракцы павінны пачаць рыхтавацца да выбараў і стварэньня ўраду, які прызнае ўсясьветная супольнасьць. Генеральна сакратар ААН заявіў, што пасьпяховае выкананьне гэтых задачаў дазволіць вывесьці з кріаны замежныя войскі.