МАНРОВІЯ. Улады Лібэрыі паведамляюць пра болей за 600 забітых ў сутыкненьнях у Манровіі паміж ўрадавамі войскамі і паўстанцамі. Кіраўнікі ваенных установаў шэрагу заходнеафрыканскіх дзяржаваў абмеркавалі сёньня ў Сэнэгале плян размяшчэньня міжнародных міратворчых сілаў ў Лібэрыі. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў як мага хутчэй накіраваць ў краіну міратворцаў. Злучаныя Штаты заявілі, што дапамогуць заходнеафрыканскім краінам ва ўрэгуляваньні крызісу, аднак пакуль не прынялі рашэньня пра удзел амэрыканскіх войскаў ў міратворчым кантынгенце.