ДАМАСК. Сірыя сёньня абвергла абвінавачаньні прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў тым, што Сірыя й Іран даюць прытулак тэрарыстам. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Сірыі Бусайн Шаабан заявіў, што такія абвінавачваньні гучаць не ўпершыню, і яны ёсьць часткай няспыннага ціску Вашынгтону на Сірыю. Іранскі міністар замежных спрваў Камаль Каразі гэтаксама сёньня адхіліў абвінавачваньні прэзыдэнта ЗША. Кіраўнік МЗС Ірану ў сваю чаргу абвінаваціў ЗША ў падтрымцы ўзброеных іранскіх паўстанцаў на тэрыторыі Іраку.