Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:34 ]  Іран разглядае падпісаньне пратаколу МАГАТЭ


ПРЭТОРЫЯ. Іранскі міністар замежных справаў Камаль Каразі заявіў у часе наведваньня Прэторыі, што Іран разглядае падпісаньне пратаколу МАГАТЭ, згодна зь якім будзе магчымае інспэктаваньне іранскіх ядзерных аб’ектаў ў любы момант. Паводле кіраўніка іранскага МЗС, рашэньне ў гэтым пытаньні будзе прынятае пасьля справаздачы экспэртаў МАГАТЭ, якіх запрасілі наведаць Тэгеран.
XS
SM
MD
LG