РАМАЛАГ. Палестынскі прэм’ер-міністар Махмуд Абас сёньня прыбывае ў Ярданію дзеля перамоваў з каралём Абдулой адносна мірнага пляну “дарожная мапа”. Учора палестынскі лідэр сустракаўся ў Каіры з эгіпецкім прэзыдэнтам Хосьні Мубаракам. Асацыяцыя грамадзянскіх правоў у Ізраіле выступіла з заявай, ў якой гаворыцца, што стаўленьне ізраільскіх вайскоўцаў да палестынцаў цягам апошняга году было надта жорсткім і садыскім. У заяве таксама асуджаліся й палестынскія тэрарыстычныя напады на ізральцаў. Ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон заявіў учора ўвечары, зьвяртаючыся да парлямэнту, што Ізраіль працягне дэмантаж незаконных паселішчаў на Заходнім Беразе Ярдану.