МАНРОВІЯ.У сталіцы Лібэрыі адбываюцца напружаныя баі паміж войскамі прэзыдэнта Чарльза Тэйлара і паўстанцамі. Больш чым 70 чалавек забітыя.
Ад учорашняга дню паўстанцы вядуць мінамётны абстрэл раёну Манровіі, дзе размешчаныя замежныя прадстаўніцтвы, у спробах прарвацца у цэнтар сталіцы.
Гэнэральны Сакратар ААН Кофі Анан заклікаў ЗША даслаць міратворчыя войскі у краіну, пакуль ня будзе “занадта позна”.
Новы кантынгэнт з 40 амэрыканскіх марскіх пэхацінцаў прыбыў для ўзмацненьня аховы амэрыканскай амбасады ў сталіцы Лібэрыі. Афіцыйны Вашынгтон паведаміў, што 4500 марскіх пэхацінцаў ЗША разьмешчаныя блізу берагоў Лібэрыі дзеля магчымае адпраўкі у краіну.
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пакуль не прыняў рашэньня аб ўдзеле амэрыканскіх войскаў у міратворчых сілах, якія фармуюць для адпраўкі ў Лібэрыю заходнеафрыканскія краіны. Дж.Буш паведаміў, што ЗША пільна сочаць за сытуацыяй у Лібэрыі і працуюць разам з ААН над тым, што неабходна дзеля перамір’я у Лібэрыі.