Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:50 ]  У сталіцы Лібэрыі -- напружаныя баі


МАНРОВІЯ.У сталіцы Лібэрыі адбываюцца напружаныя баі паміж войскамі прэзыдэнта Чарльза Тэйлара і паўстанцамі. Больш чым 60 чалавек забітыя. Міна патрапіла у раён сталіцы, дзе 10 000 чалавек шукалі прыбежышча. Паводле інфармацыі міжнародных гуманітарных арганізацыяў, 25 чалавек загінулі у выніку мінмамётнага абстрэлу тэрыторыі вакол амбасады ЗША у Манровіі. Паводле непадцьверджаных дадзеных ў выніку абстрэлу загінулі некалькі супрацоўнікаў гуманітарных місіяў. Ад учорашняга дню паўстанцы вядуць мінамётны абстрэл раёну Манровіі, дзе размешчаныя замежныя прадстаўніцтвы, у спробах прарвацца у цэнтар сталіцы. Новы кантынгэнт з 40 амэрыканскіх марскіх пэхацінцаў прыбыў для ўзмацненьня аховы амэрыканскай амбасады ў сталіцы Лібэрыі. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пакуль не прыняў рашэньня аб ўдзеле амэрыканскіх войскаў у міратворчых сілах, якія фармуюць для адпраўкі ў Лібэрыю заходнеафрыканскія краіны.
XS
SM
MD
LG