БАГДАД. Дарадца па бясьпецы Іраку ад кааліцыйных войскаў пацьвердзіў кандыдатуру кіраўніка паліцыі Багдаду. На гэтую пасаду прызначаны Хасан Алі Абайдзі, які служыў у паліцыі пры былым ірацкім рэжыме. Таксама названыя два намесьнікі міністра ўнутраных справаў, адна зь іх – жанчына. Кааліцыя плянуе запрасіць міжнародны кантынгэнт “прафэсыйных паліцэйскіх” дзеля навучаньня новых 30 000 ірацкіх паліцэйскіх, якія будуць запрошаныя на працу да канца гэтага году. 35 000 новых паліцэйскіх ужо прынятыя на працу у Іраку.