Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:23 ]  Эўразьвяз папярэдзіў Іран

БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу папярэдзілі Іран. Калі Тэгеран ня будзе больш актыўна супрацоўнічаць з МАГАТЭ, гэта адаб’ецца на эканамічных і палітычных дачыненьнях Ірану з Эўразьвязам. У дэклярацыі, прынятай ў часе сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў Эўразьвязу гаворыцца аб павялічыньні занепакоенасьці ядзернай праграмай Ірану й пагрозе распаўсюду зброі масавага зьнішчэньня на Блізкім Усходзе. Ізраільскі міністар замежных справаў Сільван Шалом заявіў, што ядзерная праграма Ірану ўяўляе пагрозу для ўсяго сьвету, а асабліва для Эўропы й паўдзённых раёнаў Расеі. У нядзелю Іран абвесьціў, што ставіць на ўзбраеньне новую мадэль балістычнай ракеты “Шахаб-3”, якая здольная дасягнуць тэрыторыі Ізраілю. Прадстаўнік іранскага міністэрства замежных справаў заявіў сёньня, што Тэгеран ня мае намеру выходзіць з дамовы аб нераспаўсюдзе зброі масавага зьнішчэньня і можа ўжываць ўзбраеньні выключна ў абарончых мэтах. Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу будуць абмяркоўваць гэтаксама сытуацыю ў Іраку.
XS
SM
MD
LG