КАБУЛ. У паўдзённым Афганістане паболела нападаў з боку ацалелых ваяўнікаў Талібану. Як паведамляе амэрыканскі палкоўнік Родні Дэвіс, каля 24 ваяўнікоў Талібану былі забітыя ў сутыкненьні ля гораду Спін Болдак у нядзелю. Учора чатыры італьянскія вайскоўцы былі параненыя ў выніку выбуху бомбы ва ўсходнім Афганістане. Сёньня ў Кабул прыбылі 100 канадзскіх вайскоўцаў-міратворцаў, яны будуць патруляваць афганскую сталіцу. Канадзскія жаўнэры ўваходзяць у склад 5-тысячнай міратворчай групоўкі НАТО, якая будзе размешчаная ў Афганістане ў наступным месяцы.